Зінаіда Іванаўна Сіліня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зінаіда Іванаўна Сіліня (Дзегцярэнка; нар. 14 лютага 1949, в. Вётхава, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 14 лютага 1949 года ў в. Вётхава Смаргонскага раёна.
У 1966 годзе з сярэбраным медалём скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыла ў 1972 годзе. Працавала ў г. Браславе, актыўна ўдзельнічала ў грамадскай дзейнасці[1].
З 1978 года жыве ў Даўгаўпілсе (Латвія). Працавала ў чыгуначнай бальніцы, сухотным дыспансеры, іншых медустановах, цяпер — доктар-радыёлаг-дыягност, загадчыца кабінета ў Цэнтральнай паліклініцы Даўгаўпілскай рэгіянальнай бальніцы[1].
Адна з заснавальніц Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», уваходзіла ў склад яго праўлення. Размаўляе на беларускай мове, папулярызуе беларускую культуру ў Латвіі[1].
Актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці горада. Нязменна выконвае акапэльна вядомыя беларускія народныя песні на мерапрыемствах «Уздыма» і Цэнтра беларускай культуры. Спявала ў ансамблі «Купалінка»[1].
Remove ads
Узнагароды
Падзячная грамата ад Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе (2019)[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads