Зінаіда Віктараўна Говарава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зінаіда Віктараўна Говарава (19 мая 1938, Бранск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працавала архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Ваенпраекце, Беларускім філіяле УНДІ тэхнічнай эстэтыкі, з 1982 года — архітэктар у бюро па інтэр'еры БелОМА.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя на заводзе імя Кірава ў Гомелі (1970), у НДІ аўтапрыбораў у Маскве (1972), альбома эксперыментальнага абсталявання зон адпачынку на тэрыторыі мікрараёна ў Мінску (1975).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads