Каарла Аарні

фінскі акцёр і рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Каарла Аарні
Remove ads

Каарла Аарні (фінск.: Kaarlo Aarni; 22 жніўня 1888, Тамперэ — 25 жніўня 1954) — фінскі акцёр і рэжысёр.

Хуткія факты Каарла Аарні, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў вядомых фінскіх акцёраў Э. Томпуры, А. Албергам, А. Ар’ятсала. Пачаў акцёрскую дзейнасць у 1907 годзе ў Рабочым тэатры Тамперэ, дзе працаваў да 1910 года. У 1910—1916 гадах гастраляваў па краіне, у 1916—1917 працаваў у «Новым тэатры» (Хельсінкі), у 1925—1927 гадах — у тэатры «Народная сцэна» (Хельсінкі), у 1918—1925 і 1940-48 у тэатры Тамперэ.

З 1918 г. стаў вядомы таксама як рэжысёр. Ставіў п’есы як нацыянальнай, так і сусветнай драматургіі.

Аарні выхаваў шмат акцёраў і рэжысёраў фінскага тэатра, асаблівую ўвагу звяртаў на працу сельскіх тэатральных гурткоў. У 1929—1950 гадах браў удзел у працы тэатраў невялікіх гарадоў (сярод іх — Тамперэ, Котка, Раўма).

У 1947 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Фінляндыя для мастакоў — «Pro Finlandia».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads