Кабінагорскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кабінаго́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — горад Слаўгарад (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 6 лютага 1996 года ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. 17 ліпеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменкаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Агеева, Благадаць, Васход, Дубна, Казакоўка, Крамянка, Новая Каменка, Старая Каменка і Сычын)[1]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Васькавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гайшын, Рудня, Чачораўка і Ясяновіца)[2]. 13 чэрвеня 2014 года скасавана вёска Казакоўка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 744 чалавекі[4], з іх 94,8 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5].
Станам на 2011 год у сельсавеце 495 двароў, 1130 жыхароў[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 761 чалавек[7].
Remove ads
Зноскі
- КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads