Старая Каменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стара́я Ка́менка[1] (трансліт.: Staraja Kamienka, руск.: Старая Каменка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Назва паходзіць ад таго, што землі тут камяністыя[2].
Геаграфія
Знаходзіцца 15 км у напрамку на поўдзень ад горада Слаўгарад, за 83 км ад Магілёва, за 76 км да чыгуначнай станцыі Крычаў[3]. Непадалёк ад вёскі цячэ рака Каменка.
Гісторыя
Да 2006 года ўваходзіла ў склад Каменкаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы працуюць аддзяленне сувязі, сельскі клуб-бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дом сацыяльных паслуг.
Гістарычныя і памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў[3].
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
- Стаянкі мезаліту, неаліту і бронзавага веку (каля вёскі)[3].
Вядомыя асобы
- Мікалай Мікалаевіч Рагаўцоў (нар. 1947) — вучоны ў галіне оптыкі і прыкладной матэматычнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар[5].
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads