Кадзьякскі нацыянальны запаведнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кадзьякскі нацыянальны запаведнік (англ.: Kodiak National Wildlife Refuge) — ахоўваемая прыродная тэрыторыя Кадзьякскага архіпелага ў штаце Аляска (ЗША). Займае плошчу 8054,94 км².
Кадзьякскі нацыянальны запаведнік быў створаны ў 1941 г. Штаб-кватэра месціцца ў горадзе Кадзьяк.
У склад запаведніка ўваходзяць астраўныя горныя, раўнінныя і нізінныя тэрыторыі, пакрытыя лугамі, балотамі, лясамі, тундрай і ледавікамі. Па яго тэрыторыі цякуць 7 буйных рэк і каля 100 ручаёў, у якіх нерасцяцца ласасёвыя рыбы. Насельнікамі запаведніка з'яўляюцца буры мядзведзь, лось, алені, бурыя кажаны, андатра, лісы, ластаногія і іншыя сысуны. Налічваецца каля 250 відаў птушак.
- Горны хрыбет
- Ласось падчас нерасту
- Белагаловы арлан
- Бурыя мядзведзі
- Алень
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads