Начніца вадзяная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Начніца вадзяная
Remove ads

Начніца вадзяная, начніца Даўбентона (Myotis daubentonii) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй (Vespertilionidae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 44,5—51, перадплечча 35—40,5, хваста 36—46 мм. Поўсць на спіне цёмная, шараватая або карычнявата-бурая, на брушку шараватая або брудна-белаватая з палевым адценнем. Лятальная перапонка, вушы і голыя часткі морды бурыя. Канец хваста выступае за міжсцегнавую перапонку. Палёт павольны з пырханнем.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі, паўночная мяжа праходзіць праз Петразаводск, Краснаярск, вусце Амура; паўднёвая праз Сіваш, нізоўі Волгі, Паўднёвы Урал, возера Зайсан. На Беларусі аселы від, трапляецца па ўсёй тэрыторыі.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца пасля змяркання пераважна двухкрылымі і лускакрылымі насякомымі на вышыні 5—20 см над паверхняй вады або каля крон дрэў у лясах, парках і іншых зялёных насаджэннях.

У летніх сховішчах (дуплы дрэў, гарышчы, пустоты за абшыўкай пабудоў і інш.) паблізу вадаёмаў з канца сакавіка. Нараджае адно дзіцяня ў сярэдзіне чэрвеня. Зімуе (кастрычнік—сакавік на Беларусі) у выпадковых сховішчах (склепы, падвалы, трэшчыны ў бетонных кольцах глыбокіх студняў і інш.).

Літаратура

  • Курскоў А. Начніца вадзяная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн.: БелСЭ, 1984.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads