Казанскі крэмль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казанскі крэмльmap
Remove ads

Казанскі крэмль (татар.: Казан кирмәне, Qazan kirməne) — гістарычная крэпасць і сэрца Казані. Гісторыка-архітэктурны і культурны помнік, які спалучае ў сваім абліччы мусульманскія і праваслаўныя, татарскія і рускія матывы. Аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2000 года. Губернатарскі палац у крамлі з’яўляецца рэзідэнцыяй Прэзідэнта Татарстана.

Хуткія факты Казанскі крэмль, Краіна ...
Хуткія факты
Thumb
Казанскі крэмль
Thumb
Казанскі крэмль

Казанскі крэмль размешчаны на мысе высокай тэрасы левага берага Казанка. Казанскі крэмль уяўляе сабой комплекс архітэктурных, гістарычных і археалагічных помнікаў, якія раскрываюць яго шматвяковую гісторыю: археалагічныя рэшткі першага (XII—XIII стст.), другога (XIV—XV стст.) і трэцяга гарадзішчаў (XV—XVI стст.); пабудаваны з волжскага вапняка і цэглы крэмль, шэраг храмаў і будынкаў, якія маюць вялікую гісторыка-архітэктурную і культурную каштоўнасць. Тэрыторыя крамля ўяўляе ў плане няправільны шматвугольнік, які паўтарае абрысы крамлёўскага пагорка, выцягнуты з паўночнага захаду, ад ракі Казанка, на паўднёвы ўсход, да Плошчы 1 мая (былая: Іванаўская) і будынка Гасцінага двара (цяпер музей РТ). Агульная плошча крамля — 1500 м², акружнасць 1800 м.

Remove ads

Гісторыя

Аб’екты

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads