Казлоўшчынскі сельсавет (Пастаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казлоўшчына.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад Ласіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лесуны, Ляхаўшчына, Маштаркі, Рудка, Рэчкаўшчына і Сарокі)[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад Белькаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Буда, Масты, Навінкі, Піскуны і Якімаўцы)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета вернута вёска Навінкі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Казлоўшчынскага сельсавета 22 населеныя пункты[4]. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Буда, Залессе, Куніцкія, Масты, Піскуны і Якімаўцы)[5]. 25 сакавіка 2022 года скасавана вёска Масты[6].
Remove ads
Склад
Казлоўшчынскі сельсавет уключае 22 населеныя пункты:
- Асінагарадок — вёска.
- Буда — вёска.
- Верацеі — вёска.
- Вярцінскія — вёска.
- Губино — вёска.
- Заканоўшчына — вёска.
- Кавалі — вёска.
- Казлоўшчына — вёска.
- Куніцкія 1 — вёска.
- Ласіца — вёска.
- Ласькія — вёска.
- Лашукі — вёска.
- Луцк Казлоўскі — вёска.
- Навікі — вёска.
- Навінкі — вёска.
- Парыж — аграгарадок.
- Піскуны — вёска.
- Прусы — вёска.
- Рудае — вёска.
- Шчоткі — вёска.
- Якімаўцы — вёска.
- Яловікі — вёска.
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Грынвальды
- Куніцкія 2
- Масты (у 2022 годзе)
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1175 чалавек[7], з іх 96,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 832 чалавекі[9].
Архіў
Архіўныя дакументы Казлоўшчынскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[10].
Архіў, які ахоплівае 1948—2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 1200 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1527.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads