Казлова Руда

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Казлова Рудаmap
Remove ads

Казло́ва Ру́да[2], таксама Казлу́ Руда́ (літ.: Kazlų Rūda) — горад у Цэнтральнай Літве, у Мар’ямпольскім павеце, за 27 км на поўнач ад Мар’ямполя. Адміністрацыйны цэнтр Казларудскага самакіравання. Праз горад ідзе чыгунка Коўна — Чарняхоўск. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Хуткія факты Казлова Руда, Краіна ...
Remove ads

Назва

Лічыцца, што назва паходзіць ад прозвішча шляхціца Казла, які жыў тут у XVI—XVII стагоддзя. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, з’явіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні[3].

Гісторыя

Упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча развівалася як цэнтр дзягцярнай вытворчасці, а потым апрацоўцы жалеза. Калі ў 1860—1861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудавана чыгуначнае дэпо.

Пасля 1920 года горад трапіў у склад Літвы, стаўшы, з 1931 года, цэнтрам староства. З 1940 года Казлова Руда ў складзе Літоўскай ССР. У 1950 годзе Казлова Руда атрымала статус горада і стала (да 1962 года) цэнтрам раёна. З 1999 года было ўтворана Казларудскае самакіраванне.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads