Казіміраўка (Магілёў)

былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Казіміраўка (Магілёў)map
Remove ads

Казімі́раўка[1] (трансліт.: Kazimiraŭka, руск.: Казимировка) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Пашкаўскага сельсавета. Большая частка з 1978 года ў складзе Магілёва, астатняя далучана ў 2007 годзе. Размешчана ў Ленінскім раёне, на паўночна-заходняй ускраіне горада.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Да 1924 года ўваходзіла ў склад Княжыцкай воласці Магілёўскага павета, з 1924 года ў Пашкаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна.

Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсавета[2].

31 мая 1978[3] года большая частка вёскі ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва[4].

У 2007 годзе ў вёсцы 8 гаспадарак, 24 жыхары[5]. 15 кастрычніка 2007 года астатняя частка вёска ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва[6]

Remove ads

Забудова

Галоўныя вуліцы Авіятараў, Аграрная, Каліноўскага, Карасёва, Качанава, Чырваназорная, Раўчакова, участак Мінскай шашы і інш. У пачатку 1990-х гадоў тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемства, будаўнічныя і гаспадарчыя арганізацыі (перасоўныя механізаваныя калоны рэм-будтрэста і трэста «Сельспецмантаж», міжкалгаснае будаўнічае аб’яднанне «Міжкалгасбуд», ўпраўленні механізацыі «Аблміжкалгасбуда» і «Водаканал» і інш.), жылыя дамы, сярэдняя школа, дзіцячыя сады і яслі, магазіны. Раён інтэнсіўна забудоўваўся і добраўпарадкоўваўся[4].

Remove ads

Славутасці

За 100 м ад Мінскай шашы помнік воінам-землякам[4].

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads