Пашкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новае Пашкава.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пашкава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаранскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II)[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2820 чалавек[3], з іх 91,8 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 3107 чалавек[5].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў (2009 г.):
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Казіміраўка — вёска, далучана да г. Магілёва.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads