Казімір Ігнат Несялоўскі

(XVII—XVIII стст.) кашталян смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казімір Ігнат Несялоўскі (польск.: Kazimierz Ignacy Niesiołowski; 1676 — пасля 1752) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Смаленскі кашталян з 1738 года.

Хуткія факты Казімір Ігнат Несялоўскі, 26-ы ваявода мсціслаўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З роду Несялоўскіх. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы Рэчы Паспалітай, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У маладосці ўдзельнічаў пад камандаваннем кароннага гетмана Адама Сяняўскага ў бітвах з татарамі на Украіне.

У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў падтрымліваў караля Станіслава Ляшчынскага. Прыняў актыўны ўдзел у Тарнагродскай канфедэрацыі (1716), выконваў функцыі пісара сканфедэраванага войска. Потым перайшоў на бок караля Аўгуста II. Адначасова падтрымліваў кантакты з Расіяй. У час бескаралеўя пасля смерці Аўгуста ІІ (1733) выказаўся супраць кандыдатуры на трон Станіслава Ляшчынскага і пастаноў канвакацыйнага сойма аб выбарах паляка і католіка. Стаў маршалкам канфедэрацыі Новагародскага ваяводства. Адначасова быў вымушаны падтрымаць на новагародскім сойміку пасэсараў «Нойбургскіх маёнткаў» і стаў фактычным удзельнікам іх канфлікту з канюшым вялікім літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам Рыбанькам.

Разам з новагародскай шляхтай не прыняў удзелу ў элекцыйным сойміку і выбарах Станіслава Ляшчынскага. Стаў адным з актыўных удзельнікаў абрання каралём Фрыдэрыка Аўгуста (Аўгуста III), удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім. Як узнагароду Аўгуст III у 1734 годзе прапанаваў яму ўрад мсціслаўскага ваяводы, але Несялоўскі адмовіўся. У 1737 годзе быў паслом у Расію ад Радзівілаў. Надалей быў цесна звязаны з Радзівіламі.

Перад смерцю аслеп і таму ў 1752 годзе адмовіўся ад смаленскай кашталяніі.

Remove ads

Творчасць

У 1743 годзе выдаў у Пінску кнігу «Публічныя забаўкі» («Otia publica vix domestica»), у 1752 годзе — «Хатнія забаўкі» («Otia domestica»), дзе змясціў свае вершы, эпісталярна-мемуарныя матэрыялы, прамовы, гістарычныя паведамленні, у т.л. легендарнага характару, дакументы, адозвы. Кніга карысталася папулярнасцю ў сучаснікаў; другое выданне выйшла ў Супраслі пад назвай «Хатнія забавы цікаўнага» (1783); з’яўляецца важнай гістарычнай крыніцай.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads