Станіслаў Антоні Бужынскі

(1701—1775) кашталян берасцейскі і смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Антоні Бужынскі (27 красавіка 170115 мая 1775) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян берасцейскі (1748—1752) і смаленскі (1752—1763).

Хуткія факты Станіслаў Антоні Бужынскі, Кашталян смаленскі ...
Remove ads

Біяграфія

Займаў пасады скарбніка смаленскага, старосты краснасельскага, з 1732 года інстыгатара (пракурора) літоўскага. З 1748 года кашталян берасцейскі, y 1752—1763 гадах кашталян смаленскі. Таксама быў паслом на соймы 1732, 1733 (выступаў на ім за абранне каралём Станіслава Ляшчынскага), 1738, 1740, 1744, 1746 гадоў; дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1736 годзе.

Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў y ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання найважнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны XVIII стагоддзя (выдадзены ў 1765 годзе яго сынам Тадэвушам Бужынскім).

У 1769 годзе быў адзначаны Ордэнам Белага Арла.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads