Казімір Пяткевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казімір Пяткевіч
Remove ads

Казімір Пяткевіч (польск.: Kazimierz Pietkiewicz, лістапад 1861, Кіеў — 30 кастрычніка 1934, Варшава)[3] — польскі рэвалюцыянер, лідар Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве.

Хуткія факты Казімір Пяткевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Фелікса (адваката і ўдзельніка паўстання 1863—1864 гг.) і Сафіі (у дзявоцтве Ліпаман).

Брат Людвік (1860—1944) — урач, фармацэўт. Стрыечныя браты:

  • Часлаў (1856—1936) — беларускі і польскі этнограф і фалькларыст[4];
  • Зыгмунт (1859—1934) — дзеяч польскага сацыялістычнага руху, публіцыст, пісьменнік[5];
  • Зянон (1862—1932) — польскі пісьменнік, журналіст, фалькларыст, этнограф[6].

Вучыўся ў Варшаве ў рамеснай школе з курсам гімназіі, у 1884—1888 гг. — у Прамыслова-тэхнічнай акадэміі ў Варшаве і ў Вышэйшай прамысловай школе ў Кракаве. Навучанне, аднак, не скончыў[3].

У 1883 г. далучыўся да Сацыяльна-рэвалюцыйнай партыі «Пралетарыят» («І Пралетарыят»). З 1888 г. у Варшаве, дзе далучыўся да створанай у 1889 г. партыі «ІІ Пралетарыят»; быў аўтарам адозвы гэтай арганізацыі да студэнтаў у 1890 г. У сувязі з непрыняццем тактыкі індывідуальнага тэрору ў 1891 г. выйшаў з шэрагаў ІІ Пралетарыяту і прыняў удзел у заснаванні новай арганізацыі «Рабочае аб’яднанне». Упершыню быў арыштаваны ў 1892 г. З моманту стварэння Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) ў 1893 г. далучыўся да яе, удзельнічаў у арганізацыі партыйных структур у Каралеўстве Польскім. Быў аўтарам артыкулаў для партыйных выданняў «Robotnik», «Przedświt» і іншых. У лютым 1894 г. на ІІ з’ездзе ППС быў абраны ў склад яе кіруючага органа — Цэнтральнага рабочага камітэту. У жніўні 1894 г. пасля арышту шэрагу партыйных лідараў фактычна ўзначаліў партыю разам з Юзафам Пілсудскім. У чэрвені 1895 г. арыштаваны. Пасля працяглага зняволення ў Варшаўскай цытадэлі быў у 1896 г. асуджаны да 8 гадоў высылкі. Пасля знаходжання ў Бутырскай турме ў Маскве сасланы ў Верхаянск у Якуціі[3].

Пасля сканчэння высылкі на пачатку 1905 г. вярнуўся ў Варшаву і аднавіў сваю дзейнасць у Польскай сацыялістычнай партыі ва ўмовах рэвалюцыі 1905—1907 гг. Прымаў удзел у дзейнасці партыйнай арганізацыі ў Лодзі. 15 кастрычніка 1905 г. на ІІ партыйнай нарадзе ў Мінску быў ізноў абраны ў склад Цэнтральнага рабочага камітэта ППС[3].

На VIII з’ездзе ППС у Львове 12-23 лютага 1906 г. было вырашана стварыць самастойную Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. Казімір Пяткевіч быў накіраваны ў Вільню, дзе ўвайшоў у склад кіраўніцтва ППС у Літве, быў рэдактарам і аўтарам тэкстаў партыйнага выдання «Walka», нумары якога выходзілі на польскай мове і ідыш. На старонках гэтага выдання знаходзіла падтрымку дэмакратычная версія краёвай ідэі, сцвярджалася неабходнасць аўтаноміі Беларуска-Літоўскага краю, склікання Устаноўчых сходаў асобна для Польшчы і для Беларуска-Літоўскага краю. ППС у Літве (з чэрвеня 1906 г. Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы) актыўна супрацоўнічала з літоўскімі і беларускімі сацыялістамі. У сувязі з расколам у ППС у лістападзе 1906 г. было прынята рашэнне аб аб’яднанні ППС у Літве з Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, якое было арганізацыйна аформлена на VII з’ездзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы ў жніўні 1907 г. у Кракаве, дзе Казімір Пяткевіч быў абраны ў склад Цэнтральнага камітэта аб’яднанай партыі і працягваў рэдагаваць партыйнае выданне «Walka»[7][8].

У 1907 г. быў арыштаваны ў Вільні пасля прамовы на сходзе тайнай арганізацыі расійскіх вайскоўцаў. Быў асуджаны на чатыры гады катаржных работ і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Быў сасланы ў Іркуцкую губерню. Вызвалены ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі ў 1917 г. Пасля вызвалення жыў у Кіеве, дзе актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці мясцовай арганізацыі Польскай сацыялістычнай партыі — Лявіцы[3].

У Польшчу вярнуўся ў 1922 г. Пасля вяртання аднавіў сваю дзейнасць у Польскай сацыялістычнай партыі. Прымаў удзел у дзейнасці Асацыяцыі былых палітычных зняволеных, публікаваў свае ўспаміны, прысвечаныя рэвалюцыйнай дзейнасці. У апошнія гады жыцця вывучаў літоўскую і латышскую мовы. У 1933 г. апублікаваў пераклады на польскую мову твораў літоўскага паэта эпохі Асветніцтва Крысціёнаса Данялайціса[3].

Памёр 30 кастрычніка 1934 г. ў Варшаве. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі (участак 256-5-15)[9].

Remove ads

Крыніцы

Бібліяграфія

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads