Каконга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каконга
Remove ads

Како́нга (Cacongo) — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы ў XVIIXIX стст. на тэрыторыі сучасных Рэспублікі Конга і ангольскай правінцыі Кабінда.

Хуткія факты Каконга, Сталіца ...

Упершыню Каконга ўзгадваецца пад 1551 г. як тэрыторыя, залежная ад Афонсу I, караля Конга. Відавочна валадары Каконга здолелі адасобіцца ад Конга ў XVII ст., калі яе порты Кабінда і Малемба сталі прыцягальнымі для партугальскіх, галандскіх і англійскіх гандляроў. На чале дзяржавы стаяла мясцовая дынастыя манархаў, што вызначаліся еўрапейцамі як каралі. Афіцыйнай рэлігіяй з'яўляўся каталіцызм.

У XVIII ст. Каконга адыгрывала важную ролю ў трансатлантычным гандлі рабамі.

У 1883 г. каралеўства было занята партугальцамі і далучана да партугальскіх калоній у Афрыцы.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads