Калодзішчы (могілкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Могілкі «Калодзішчы» — могілкі ў Мінскім раёне, на якіх вядзецца пахаванне жыхароў Мінска. Адкрыты ў 1995 г. Плошча: 60,71 га[1]. Колькасць пахаванняў паводле некаторых ацэнак — больш за 43 тыс.[2]. Знаходзіцца ў раёне вёскі Глебавічы. З Мінска на могілкі ходзіць гарадскі аўтобус № 31 з прыпынкамі каля галоўнай і 2-й брамы[3][4]. Адносіцца да абмежавана дзеючых паводле пэўных звестак[5] і да дзеючых паводле іншых[6]. Пры гэтым дазваляецца не толькі пахаванне да сваякоў і пахаванне крэміраванных нябожчыкаў, але і пахаванне трунаў у новыя магілы. Могілкі адносяцца да змешанных: там пераважаюць у невызначанай прапорцыі свецкія пахаванні постсавецкага часу і праваслаўныя пахаванні сучаснага тыпу.

Remove ads
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
- Валянцін Блакіт (1938—2007) — беларускі пісьменнік.
- Янка Брыль (1917—2006) — Народны пісьменнік БССР.
- Лявонцій Якаўлевіч Гаранін (1926—2014) — беларускі літаратуразнавец.
- Леанід Дайнека (1940—2019) — беларускі пісьменнік.
- Хведар Жычка (1927—2007) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
- Анатоль Казловіч (1946—2011) — беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст, выкладчык.
- Анатоль Кудравец (1936—2014) — беларускі пісьменнік.
- Альгерд Невяроўскі (1969—2009) — беларускі журналіст.
- Леанід Віктаравіч Раманоўскі (1943—2002) — беларускі мастак, педагог.
- Рыгор Рэлес (1913—2004) — яўрэйскі пісьменнік і паэт.
- Янка Сіпакоў (1936—2011) — беларускі пісьменнік.
- Уладзімір Смялоўскі (1926—2009) — вучоны-тарфянік, пісьменнік і паэт.
- Васіль Шугалей (1970—2004) — беларускі музыкант-авангардыст, паэт, прадзюсар.
- Вераніка Чаркасава (1959—2004) — беларускі журналіст.
- Сяргей Яноўскі (1925—2010) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг.
Таксама на могілках «Калодзішчы» пахаваны Галіна Пікулік і Анатоль Наркевіч — ахвяры тэракта ў на ст.м. «Кастрычніцкая» 11.04.2011 г.[7].
Remove ads
Зноскі
- Расписание автобуса № 31 в Минске(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 жніўня 2015.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads