Леанід Віктаравіч Раманоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід (Лявон) Віктаравіч Раманоўскі (1 мая 1943, в. Харошкі, Магілёўская вобласць — 24 ліпеня 2002) — беларускі мастак, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў аддзяленне жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1975 годзе. Вучыўся ў А. Бараноўскага, I. Стасевіча. Працаваў у газеце «Звязда», з 1978 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1979 года.
У 1994 годзе ўступіў у творчую суполку «Пагоня» і БСМ.
Памёр 24 ліпеня 2002 года. Пахаваны на Каладзішчанскіх могілках у Мінску.
Творчасць
Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, каларыстычнай згарманізаванасцю, манументальнасцю. Аўтар карцін «Свежы вецер», «Нарачанскі краявід», «Вясковая дарога», «Ля мёртвага возера», «Стары парк», «Наваградак», «Свята», «Раўбічы», «Вечар», «Наваградскі краявід», «Успаміны», «Кветкі» і інш., напісаных у 1980—1990-я гг.
Сям’я
У шлюбе з Вольгай Раманоўскай меў дачку Ганну (нар. 1979), таксама мастачку.
Літаратура
- Купава М. М. Раманоўскі Леанід Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Раманоўскі Леанід Віктаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 139.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads