Каломба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каломба (сінгальск.: කොළඹ, там.: கொழும்பு) — найбуйнейшы горад і фактычная (неафіцыйная) сталіца Шры-Ланкі (месца знаходжання ўрада і рэзідэнцыі прэзідэнта). Знаходзіцца ў Заходняй правінцыі, у акрузе Каломба. Насельніцтва — 672,7 тыс. жыхароў (2007)[2], насельніцтва Вялікага Каломба (уключае таксама буйныя гарады Моратува, Дэхівала-Маўнт-Лавінія і Шры-Джаявардэнепура-Котэ — афіцыйную сталіцу краіны) — 5361 тыс. жых. (2001).
Remove ads
Гісторыя
Назва горада паходзіць ад сінгальскага «Kola-amba-thota», што значыць «мангавая гавань». Арабскія, кітайскія, рымскія купцы наведвалі гавань Каломба больш за 2000 гадоў назад. У VIII стагоддзі н.э. тут надоўга замацаваліся арабы, якія кантралявалі амаль увесь марскі гандаль сінгальскіх каралеўстваў. Партугальцы прыбылі сюды ў XVI стагоддзі і ператварылі ў цэнтр сваёй калоніі. У наступным стагоддзі горад захапілі галандцы, а ў 1802 Каломба стаў сталіцай брытанскай калоніі Цэйлон. З 1948 — сталіца дамініёна Цэйлон, з 1972 — Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка. У 1983 афіцыйная сталіца была перанесена ў Шры-Джаявардэнепура-Котэ.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Біратнагар, Непал
Лідс, Вялікабрытанія
Мале, Мальдывы
Санкт-Пецярбург, Расія (1997)[3]
Сіці-оф-Лідс[d], Вялікабрытанія
Улан-Батар, Манголія
Шанхай, Кітай (2003)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads