Людміла Рублеўская
беларуская пісьменніца, паэтка, журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людмі́ла Рубле́ўская, сапр.: Людмі́ла Іва́наўна Шні́п (нар. 5 ліпеня 1965, Мінск) — беларуская паэтка, пісьменніца, літаратурны крытык, драматург, перакладчыца, журналістка.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыцай аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыцай аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактаркай аддзела літаратуры. З 2003 па жнівень 2020 года працавала аглядальніцай аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня»[1]. З верасня 2020 года працуе ў газеце «Звязда» загадчыцай аддзела культуры.
У 2002 годзе разам з мужам Віктарам Шніпам пры газеце «Літаратура і мастацтва» стварыла літаратурную суполку «Літаратурны квартал», які з цягам часу перарос у «Літаратурнае прадмесце», кіраўніца літаратурнай суполкі.
Remove ads
Творчасць
Дэбютавала вершам у 1983 годзе ў газеце «Знамя юности».
Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўскай некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім[2].
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990 года.
Бібліяграфія
- Зборнікі паэзіі
 
- «Крокі па старых лесвіцах» (1990)
 - «Адукацыя» (1990)
 - «Замак месячнага сяйва» (1992)
 - «Застаюся» (1996)
 - «Балаган»(2000)
 - «Рыцарскія хронікі» (2001)
 - «Над замкавай вежай»(2003)
 - «Шыпшына для Пані». Вершы, эсэ.(2007)
 - «Вяртанне Інфанты»(2015)
 - «Сад камянёў» (2025)
 
- Проза
 
- «Старасвецкія міфы горада Б». Апавяданні. (2002)
 - «Сэрца мармуровага анёла». Аповесці, апавяданні. (2003)
 - «Пярсцёнак апошняга імператара». Аповесці, апавяданні. (2005)
 - «Ночы на Плябанскіх Млынах». Раман, аповесці, апавяданні. (2013)
 - «Сутарэнні Ромула». Раманы. (2010)
 - «Сэрца мармуровага анёла». Раман, аповесці.(2012)
 - «Дагератып». Раман.(2017)
 - «Пантофля Мнемазіны». Раман. (2018)
 
- Серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча»
 
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (2012, 2020)
 - «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (2014)
 - «Авантуры драгуна Вырвіча» (2014)
 - «Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка» (2017)
 - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» (2019)
 - «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» (2020)
 - «Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка Менскага» (2023)
 
- Кнігі для дзяцей
 
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2000)
 - «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2007 (Беласток, Польша))
 - «Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны». Казкі. (2008)
 - «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2008)
 - «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2011)
 - «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2018)
 - «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі (2021)
 - «Прыгоды мышкі Пік-Пік. Знаёмства з гарэзай». Казкі (2025)
 - «Прыгоды мышкі Пік-Пік. Новыя гісторыі». Казкі (2025)
 - «Прыгоды мышкі Пік-Пік. Зноў сваволіць». Казкі (2025)
 - «Прыгоды мышкі Пік-Пік. Цукерачныя гісторыі». Казкі (2025)
 
- Драматургія
 
- «Людвіка і Фабіян». П’еса на падставе архіўных дакументаў. Сумесна з В.Скалабанам. (2006).
 
- Публіцыстыка і эсэістыка
 
- «Беседы о философах. От античности до эпохи возрождения». Эсэ. (2004)
 - «Я — мінчанін»(на бел., 2003)
 - «Я — минчанин». (в перев. на рус., 2006).
 - «Время и бремя архивов и имён» (у суаўтарстве з В.Скалабанам). Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2009)
 - «Рифма ценою в жизнь». Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2013)
 - «Рыцари и дамы Беларуси. Книга 1».(2013)
 - «Рыцари и дамы Беларуси. Книга 2».(2016)
 - «Рыцари и дамы Беларуси. Книга 3».(2018)
 
- Мастацкая проза ў перакладзе на рускую мову
 
- «Пляска смерти». Роман (2011)
 - «Жених панны Дануси». Повесть, рассказы (2012)
 - «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпиона» (2016)
 
- Кнігі серыі «Ретро-библиотека приключений и научной фантастики» (рамка) выдавецтва «Престиж-бук» (Москва). Серыя «Все авантюры Прантиша Вырвича»
 
- Т.1. «Авантюры Прантиша Вырвича». Романы «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпика» и «Пляска смерти». Москва, 2017.
 - Т.2. «Авантюры студиозуса Вырвича». Роман «Авантюры студиозуса Вырвича». Цикл рассказов «Старосветские мифы города Б.» Москва, 2017.
 - Т.3. «Авантюры драгуна Прантиша Вырвича». Роман «Авантюры драгуна Прантиша Вырвича», повести «Дети гомункулуса» и «Сердце мраморного ангела», цикл «Шляхетские рассказы». Москва, 2020.
 - Т.4."Новые авантюры Прантиша Вырвича и Чёрного Доктора". Романы «Авантюры Прантиша Вырвича, изменника и конфедерата» и «Авантюры Вырвича из банды Чёрного Доктора». Москва, 2020.
 
- Кнігі серыі навучальнага чытання Іллі Франка
 
- «Белорусский с Людмилой Рублевской. Старосветские мифы города Б.» Москва, 2018.
 - «Белорусский с Людмилой Рублевской. Ночи на Плебанских мельницах». Москва, 2019.
 
- У перакладзе на украінскую мову
 
- «Гра в Альбарутенію». Раман, аповесць, апавяданні. Кіеў, 2012.
 
Remove ads
Узнагароды
- 2003 — пераможца конкурсу драматургіі «Купалавы далягляды»
 - 2010 — пераможца літаратурнага конкурсу «Жанчына ў сучасным грамадстве» (Беларусь-Швецыя)
 - медаль Францыска Скарыны (2011)[3],
 - 2011 — прэмія імя Францішка Багушэвіча, за раман «Сутарэнні Ромула»
 - 2012 — прэмія Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро»
 - 2014 — прэмія «Залаты апостраф»
 - 2014 — прэмія Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро»
 - 2015 — прэмія «Кніга году-2015» за раман «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
 - 2017 — прэмія Ежы Гедройца, ІІ месца за раман «Дагератып»
 - 2017 — Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»[4]
 
Зноскі
- Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня». novychas.by (22 верасня 2020). Праверана 25-1-2021.
 - Алег Грушэцкі Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Саюз пісьменнікаў Беларусі, 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6. — ISSN 0024-4686. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2014.
 - Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2017.
 
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
