Калыбанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калы́банскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Калыбань.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 15 ліпеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чыкалавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Калыбанскага сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 8 студзеня 1987 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гдзенскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Залессе, Калыбань, Пасудава, Чыкалавічы, пасёлкі Вельмаў, Прыстанскае.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads