Чыкалавічы

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чы́калавічы[1] (трансліт.: Čykalavičy, руск.: Чикаловичи) — былая[2] вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

За 56 км на поўдзень ад Брагіна, 12 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 165 км ад Гомеля. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Цяпер на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Remove ads

Гісторыя

Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 3,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Высокі) сведчыць пра засяленне мясцін з даўніх часоў.

Вядома з XVI стагоддзя ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. У 1567 годзе згадана ў Попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У Васкрасенскай царкве захоўваліся метрычныя кнігі з 1770 года, было евангелле кіеўскага выдання 1773 года.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1886 годзе былі вадзяны млын, новая драўляная царква, дзейнічала царкоўнапрыходская школа. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета.

З 8 снежня 1926 года па 15 ліпеня 1961 года цэнтр Чыкалавіцкага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (па 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ленінскі шлях», працавалі 2 ветракі і гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года фашысты спалілі 190 двароў. У баі за вёску 22 верасня 1943 года вызначыліся камандзір роты старшы лейтэнант У. М. Зарэмба і радавы М. І. Дружынін (захапілі штабны аўтобус праціўніка з каштоўнымі дакументамі, ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 89 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінулых у 1966 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск.

У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Калыбань).

З 15 ліпеня 1961 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Калыбанскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (130 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Планіроўка складалася з троху выгнутай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1795 год — 2 двары.
  • 1850 год — 31 двор.
  • 1886 год — 63 двары, 370 жыхароў.
  • 1908 год — 108 двароў, 433 жыхары.
  • 1940 год — 215 двароў, 780 жыхароў.
  • 1959 год — 727 жыхароў (перапіс).
  • 1986 год — жыхары (130 сем’яў) пераселены.
  • 2010 год — жыхароў няма.

Славутасці

  • Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э.), за 3,4 км на ўсход — паўднёвы ўсход ад былой вёскі Чыкалавічы, 3,7 км на паўднёвы ўсход ад вусця Несвічы, 1,15 км на паўднёвы ўсход ад мосту цераз Брагінку, на левым беразе Брагінкі ва ўрочышчы Высокае (Гарадок) — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000123шыфр 313В000123.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads