Амалон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амало́н (руск.: Омоло́н[2], якуцк.: Омолоон) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), Чукоцкай аўтаномнай акрузе і Магаданскай вобласці, правы прыток ракі Калыма.
Даўжыня ракі 1114 км. Плошча вадазбору 113 000 км². Сярэдні расход вады каля 700[2] (каля 900[1]) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 28,405[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Калымскім нагор’і, на схілах Атакайчанскага хрыбта. Басейн ракі знаходзіцца паміж Атакайчанскім і Калымскім хрыбтамі ў зоне вечнай мерзлаты. Да ўпадзення ракі Кегалі Амалон працякае ў вузкай даліне. Ніжэй даліна ракі пашыраецца і рэчышча раздзяляецца на 2 рукавы. Паніжаная частка даліны — забалочаная раўніна з зарастаючымі старыцамі і старычна-тэрмакарставымі азёрамі. Шырыня рэчышча ў сярэднім цячэнні каля 500[1][3] м. У верхнім цячэнні рака перамярзае і ўтвараюцца палонкі і наледзі.

Асноўныя прытокі: Бебекан, Вялікая Аўландзя, Вялікі Эльгенчэн, Малы Эльгенчэн, Карбасчан (правыя); Маланджа, Алой, Алайчан, Кедон (левыя)[1].
Рака суднаходная на адлегласці 384 км ад вусця[4].
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 318. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads