Кальварыйскія могілкі (Барысаў)
Вуглы, каля Барысава From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальварыйскія могілкі, або Кальварыя[1] — каталіцкія могілкі горада Барысава, размешчаныя ў вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад горада.
Remove ads
Гісторыя



Могілкі былі заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя, калі побач з каталіцкай капліцай пачалі хаваць нябожчыкаў.
У XIX стагоддзі на могілках узведзена цагляная капліца ў стылі класіцызму[2].
У пачатку XX стагоддзя на месцы старой была пабудавана новая драўляная капліца[3][4]. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць Езуса[5].
Капліцу з бакоў атачалі 4 каплічкі, у якіх знаходзіліся постаці евангелістаў. Акрамя гэтага, на могілках стаялі яшчэ 12 капліцаў са стацыямі Крыжовага Шляху[6].
Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі[6]. Капліца была знішчана ў 1950-я гады[2], паводле іншых звестак была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе[5].
У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы.
Remove ads
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
- Віктар Шутовіч (1890—1960) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст.
Зноскі
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 30. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 386. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Каталіцкія святыні : Мінска-Магілеўс. архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты / Тэкст і фота Яроменкі А.; Уводз. Трацэўскага У.. — Мн.: Про Хрысто, 2003. — 255 с. — ISBN 985-6628-38-5, 985-6628-37-7. — С. 135
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads