Кальварыйскія могілкі (Барысаў)

Вуглы, каля Барысава From Wikipedia, the free encyclopedia

Кальварыйскія могілкі (Барысаў)map
Remove ads

Кальварыйскія могілкі, або Кальварыя[1] — каталіцкія могілкі горада Барысава, размешчаныя ў вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад горада.

Хуткія факты Кальварыйскія могілкі, Размяшчэнне ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Драўляная капліца ў 1940-я гады
Thumb
Класіцыстычная каплічка
Thumb
Надмагільны помнік

Могілкі былі заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя, калі побач з каталіцкай капліцай пачалі хаваць нябожчыкаў.

У XIX стагоддзі на могілках узведзена цагляная капліца ў стылі класіцызму[2].

У пачатку XX стагоддзя на месцы старой была пабудавана новая драўляная капліца[3][4]. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць Езуса[5].

Капліцу з бакоў атачалі 4 каплічкі, у якіх знаходзіліся постаці евангелістаў. Акрамя гэтага, на могілках стаялі яшчэ 12 капліцаў са стацыямі Крыжовага Шляху[6].

Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі[6]. Капліца была знішчана ў 1950-я гады[2], паводле іншых звестак была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе[5].

У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы.

Remove ads

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

Зноскі

  1. Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 30. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Żyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.
  3. Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 386. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.
  4. Каталіцкія святыні : Мінска-Магілеўс. архідыяцэзія. Ч. 1. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты / Тэкст і фота Яроменкі А.; Уводз. Трацэўскага У.. Мн.: Про Хрысто, 2003. — 255 с. ISBN 985-6628-38-5, 985-6628-37-7. — С. 135

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads