Жан Кальвін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жан Кальвін (фр.: Jean Calvin; 10 ліпеня 1509 — 27 мая 1564) — дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму — кірунку пратэстанцтва.

Remove ads
Біяграфія
Быў французам, нарадзіўся ў Наён у Пікардыі. Вучыўся ў Арлеане і ва ўніверсітэце ў Парыжы. У Парыжы малады Кальвін сутыкнуўся з навучаннем Марціна Лютэра. Выйшаў з каталіцтва, пакінуў Францыю і пасяліўся як выгнаннік у Базэлі. Тут пачаў фармуляваць сваю ўласную тэалогію. У 1536 годзе выдаў трактат «Institutio christianae religionis» (лац. «Навука хрысціянскай рэлігіі»), пазней зрабіў яго пераклад на французскую мову, які ў будучыні станецца адным з класічных тэкстаў маладой французскай мовы.
У 1537 годзе разам з Д. Фарэлям заклікаў жыхароў Жэневы прысягнуць на вернасць пратэстанцкаму вызнанню веры. Гараджане аднесліся да гэтага адмоўна. Калвін вымушаны быў выехаць у Страсбург, дзе Марцін Буцэр, мясцовы кіраўнік рэфармацыі, заахвоціў яго да далейшай дзейнасці. У 1539 годзе Кальвін пачынае публікаваць каментары да некаторых кніг Бібліі.
У верасні 1541 года Яна Кальвіна зноў запрашаюць да Жэневы. Тут, карыстаючы з падтрымкі грамадскай улады, ён засноўвае свой уласны Касцёл. Вернікі ў ім самі выбіраюць сваіх пастыраў, рэлігійны культ мае просты характар і скіраваны выключна да Бога. Кальвін становіцца фактычным кіраўніком Жэневы. Пад яго ўплывам у горадзе былі адменены ўсе святы, забаронена гульня ў карты, танцы, адведванне тэатру, нашэнне шыкоўных вопратак і інш. Людзей, што не вялі жыццё згоднае з дактрынай кальвінізму і тых, хто яе актыўна асуджаў, выдавалі грамадскім уладам. Ад 1541 да 1546 года ў Жэневе было выдадзена 56 смяротных прысудаў і 78 загадаў на выгнанне. У 1553 годзе Мігель Сервет, актыўны крытык поглядаў Кальвіна, быў арыштаваны ў Жэневе і жывым спалены.
У 1549 годзе Кальвін і Г. Булінгер, спадкаемца Ульрыха Цвінглі, падпісалі Consensus Tigurinus, які прычыніўся да з’яднання швейцарскіх рэфармаваных Касцёлаў.
У 1559 годзе Кальвін засноўвае Жэнеўскую акадэмію да якой прыбываюць вучыцца студэнты з розных краін Еўропы.
У Швейцарыі ў тыя гады заставаліся моцнымі пазіцыі цвінгліянства, што абмяжоўвала распаўсюджванне кальвінізму. У іншых краінах (Нідэрланды, Францыя) колькасць прыхільнікаў Жана Кальвіна пачынае моцна ўзрастаць.
Remove ads
Погляды
На погляды Жана Кальвіна вялікі ўплыў аказала лютэранства. Паводле Кальвіна ўсе чалавечыя веды пра Бога паходзяць выключна з Бібліі. Можна пазнаць Бога толькі калі Ён дасць сябе пазнаць чалавеку. Прабачэнне заганаў і збаўленне чалавека магчыма толькі праз пасрэдніцтва Божае ласкі. Яшчэ да нараджэння чалавеку прызначана, незалежна ад яго будучага жыцця, трапіць пасля смерці ў Рай або ў Пекла. Кальвін лічыў, што Касцёл не можа абмяжоўвацца дзяржаўнай уладай.
Remove ads
Творы
«Навука хрысціянскай рэлігіі» 1536 год — зборны твор, які змяшчае перажытае Жанам Кальвінам на ўласным досведзе. У ім выказаў тэорыю прэдыстынацыі (прадвызначэнне Богам чалавечага лёсу). Паводле яго, таямніца прадвызначэння вынікае з усёмагутнасці Бога. У «Навуцы хрысціянскай рэлігіі» выказаны грамадскі характар кальвінісцкай пабожнасці.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads