Арлеанскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арлеанскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Арлеанскі ўніверсітэт (фр.: Université d'Orléans) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Арлеан.

Хуткія факты Арлеанскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

У 1230 годзе, калі на некаторы час дактары Парыжскага ўніверсітэта былі рассеяны па краіне, шэраг настаўнікаў і вучняў з Парыжа знайшлі прытулак у Арлеане. Святы Іў (1253—1303) вывучаў права ў Арлеане, а Папа Клімент V таксама вывучаў тут права і літаратуру. Папскай булай, апублікаванай у Ліёне 27 студзеня 1306 года, ён надзяліў Арлеанскую вучэльню тытулам і прывілеямі ўніверсітэта. Дванаццаць пазнейшых Папаў надалі новаму ўніверсітэту шмат прывілеяў. У XIV стагоддзі ў ім было ажно 5 тысяч студэнтаў з Францыі, Германіі, Латарынгіі, Бургундыі, Шампані, Пікардыі, Нармандыі і Шатландыі. Цяперашні ўніверсітэт быў заснаваны ў 1960-я гады пасля таго, як яго сярэднявечны ўніверсітэт быў закрыты падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў 1793 годзе і аб’яднаны з Французскім універсітэтам у 1808 годзе.

Remove ads

Структура

  • Факультэт права, эканомікі і менеджменту
  • Факультэт літаратуры, моў і гуманітарных навук
  • Факультэт навукі і тэхнікі
  • Дэпартамент хіміі
  • Дэпартамент бізнесу і кіравання
  • Дэпартамент машынабудавання і вытворчасці
  • Дэпартамент цеплатэхнікі і энергетыкі
  • Дэпартамент інфарматыкі
  • Дэпартамент прамысловай лагістыкі і якасці арганізацыі
  • Тэхналагічны інстытут у Арлеане
  • Тэхналагічны інстытут у Буржы
  • Тэхналагічны інстытут у Шартры
  • Тэхналагічны інстытут у Шатару
  • Арлеанская політэхнічная школа
  • Нацыянальны вышэйшы інстытут навучання і адукацыі
Remove ads

Зноскі

  1. Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2018French Ministry of education, 2018. — С. 161. — 396 с. — ISBN 978-2-11-152402-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2572330'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q56401946'></a>
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27768150'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads