Ульрых Цвінглі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ульрых Цвінглі
Remove ads

Цвінглі Ульрых (Ulrich Zwingli, Huldrych Zwingli) (1 студзеня 1484 — 11 кастрычніка 1531) — дзеяч рэфармацыі ў Швейцарыі.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1484 годзе. Вучыўся ў Базелі, Берне. Да 1516 года быў вікарыем каталіцкай парафіі ў Гларус. У 1515 годзе сустрэўся з Эразмам Ратэрдамскім, які аказаў на яго вялікі ўплыў. Пачынае развіваць сваю ўласную рэлігійную дактрыну. Лічыў, што яго Касцёл не павінен наследаваць рымска-каталіцкую дысцыпліну і літургію. У 1518 годзе стаў народным прапаведнікам кафедры ў Цюрыху. У 1522 годзе патаемна ажаніўся з Аннай Мэер. Каталіцкі біскуп Канстанцыі спрабаваў нейтралізаваць погляды Цвінглі, але безвынікова. У 1528 годзе, у выніку яго дзейнасці, да руху рэфармацыі далучыліся (апрача Цюрыха): Базылея, Санкт Гален, Шафуза, Канстанцыя. У выніку непаразуменняў з Лютэрам у 1529 годзе, рэфаматарскі рух у Швейцарыі страціў падтрымку нямецкіх князёў. Загінуў у 1531 годзе ў бітве пад Катэль з войскамі каталіцкіх кантонаў Швейцарыі.

Remove ads

Погляды

Жадаў вярнуць хрысціянству яго першасную прастату. Лічыў Біблію падмуркам веры і ўлады. Гэтым тлумачыцца яго правядзенне рэфармацыі, поруч з грамадскімі ўладамі, «зверху». Прыхільнік нямецкай мовы ў літургіі. Асуджаў ужыванне абразоў, спецыяльных літургічных вопратак, музыкі ў літургіі. Лічыў, што Хрыстос толькі духоўна прысутнічае ў Эўхарыстыі. Цвінгліянства характарызуецца гуманізмам і рацыяналізмам (у адрозненне ад лютэранства). Лічыў, што свецкая ўлада мае права ўмешвацца ў справы Царквы. Не прызнаваў ніводнага сакрамэнту з тых, што прыняты ў каталіцтве і праваслаўі.

Remove ads

Творы

  • «Заўвагі на тэму сапраўднай і фальшывай рэлігіі» (1528)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads