Евангелічныя могілкі (Вільня)

на Боўфалавай гары, Вільня From Wikipedia, the free encyclopedia

Евангелічныя могілкі (Вільня)map
Remove ads

Евангелічныя могілкі — колішнія могілкі ў Вільні, які размяшчаліся на Боўфалавай гары ў раёне Пагулянкі.

Хуткія факты Евангелічныя могілкі, Размяшчэнне ...

Могілкі былі закладзены паводле планаў віленскага садоўніка Вебера. Спачатку гэта былі лютэранскія могілкі, але з 1830 г. тут адбываліся і пахаванні кальвіністаў.

У 1819 годзе паводле праекта Каралем Шыльдгаўзенам была пабудавана могілкавая капліца (не зберглася).

Могілкі пацярпелі ў час ваенных дзеянняў. У 1956 годзе могілкі закрыты, некаторыя надмагіллі былі перавезены на могілкі на Росе і ў Салтанішках. У 1960 годзе была знесена могілкавая капліца і на гэтай тэрыторыі створаны гарадскі парк, а ў 1974 годзе пабудаваны Палац шлюбаў[1].

На былых могілках захаваўся толькі класіцыстычны маўзалей роду Нішкоўскіх (архітэктар Караль Падчашынскі), які цяпер выкарыстоўваецца я сувенірны кіёск. У гэтым маўзалеі быў пахаваны Ян Фрыдэрык Нішкоўскі (1774—1816), прафесар хірургіі Віленскага ўніверсітэта[1].

Remove ads

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

Thumb
Магіла Ваўжынца Путкамера на Евангелічных могілках. Малюнак Уладзіслава Загорскага, 1925
  • Баляслаў Богуш-Сестранцэвіч (1868—1940) — польскі военачальнік, брыгадны генерал Войска Польскага.
  • Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1869—1927) — графік і жывапісец.
  • Мацей Ворбэк-Летаў (1593—1663) — прыдворны лекар караля Уладзіслава IV Вазы.
  • Аляксандр Заштаўт (1877—1944) — польскі палітычны дзеяч.
  • Шыман Канарскі (1808—1839) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.
  • Ян Фрыдэрык Нішкоўскі — прафесар хірургіі Віленскага ўніверсітэта,
  • Караль дэ Пертэс (1740—1815) — выдатны ваенны картограф XVIII стагоддзя, энтамолаг.
  • Ваўжынец Путкамер (1794—1850) — землеўласнік, грамадскі дзеяч, маршалак шляхты Лідскага павета.
  • Міхал Юзаф Ястрэмбскі[pl] (1859—1938) — суперінтэндант Віленскага евангелічна-рэфармацкага Сінода (1902—1938).
  • Францішак Аляхновіч (1883—1944) — беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік.
Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads