Аляксандр Заштаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Заштаўт (пол. Aleksander Zasztowt, 16 лютага 1877 г., Вільня - 11 лістапада 1944 г., Вільня) — польскі палітычны дзеяч, журналіст, член Сойма Сярэдняй Літвы і Заканадаўчага Сойма Рэспублікі Польшча .
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Рыжскім політэхнічным інстытуце. Па прафесіі інжынер-будаўнік. Удзельнічаў у грамадска-палітычным руху ў Рызе і Вільні. У перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. і пасля яе належаў да дэмакратычна-ліберальнай плыні краёўскага руху. Працаваў ў рэдакцыях часопісаў "Kurier Litewski", "Przegląd Wileński", "Echo". Уваходзіў у склад Польскай дэмакратычнай групы[1].
Пасля акупацыі Вільні германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны ўвосень1915 г. быў адным з аўтараў зварота, прынятага ад імя Польскага дэмакратычнага незалежніцкага блока ў Літве і Белай Русі, у якой прапагандавалася ідэя добраахвотнай уніі незалежнай Польшчы з Беларуска-Літоўскай федэрацыяй[1]. У верасні 1915 г. увайшоў у склад Віленска-Ковенскага грамадзянскага камітэта як прадстаўнік беларускага насельніцтва разам з Іванам і Антонам Луцкевічамі і Вацлавам Іваноўскім (хаця сам не быў беларусам, але яго папрасілі аб гэтым беларускія дзеячы)[1][2]. Быў адным з аўтараў Універсалу Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага, апублікаванага 19 снежня 1915 г. у Вільні на польскай, беларускай, літоўскай мовах і ідыш, у якім сцвярджалася краёвая ідэя стварэння дзяржаўнасці на землях былога Вялікага Княства Літоўскага з прадстаўнікоў усіх народаў, што іх насяляюць[2][3]. Выкладаў у заснаваным у 1915 г. у Вільні Народным універсітэце[4]. У 1916 г. увайшоў у склад Польскага камітэта ў Вільні, які паўстаў на аснове створанага яшчэ ў 1914 г. Польскага камітэта дапамогі ахвярам вайны і быў, з аднаго боку, дабрачыннай арганізацыяй, з другога, цэнтрам арганізацыі ўсіх польскіх грамадска-палітычных сіл Віленшчыны[5].
У 1918–1923 гг. быў лідэрам Польскай сацыялістычнай партыі Літвы і Беларусі[6].
Пасля стварэння Сярэдняй Літвы войскамі генерала Жалігоўскага (паўстанне Жалігоўскага) 12 кастрычніка 1920 г. увайшоў у склад Часовай кіруючай камісіі на пасаду дырэктара Дэпартамента сувязі і грамадскіх работ. Як член камісіі быў адным з падпісантаў звароту «Да народа Сярэдняй Літвы»[7].
У студзені 1922 г. быў абраны членам Віленскага сойма ад спісу Польскай сацыялістычнай партыі Літвы і Беларусі. Ён стаў старшынёй фракцыі сацыялістаў у сойме Сярэдняй Літвы. Выступаў за далучэнне Сярэдняй Літвы да Польшчы, але на падставе аўтаноміі[8]. У сакавіку таго ж года быў прызначаны дэпутатам Устаноўчага сойма Польскай Рэспублікі, але 30 сакавіка 1922 г. адмовіўся ад свайго мандату, і яго месца заняў Станіслаў Багінскі.
З 1924 г. быў членам Незалежнай сацыялістычнай рабочай партыі і займаў пасаду члена віленскай рады гэтай партыі.
Быў камісарам, а пазней членам рады Фонду аховы здароўя. Актыўна ўдзельнічаў у масонскім руху. У розныя часы ўваходзіў у масонскія ложы «Томаш Зан», «Лучнасць», «Літва», «Беларусь»[9].
У 1932 годзе апублікаваў у Вільні ўласны твор - «Палітычныя казкі»[10].
Пахаваны на Віленскіх евангеліцкіх могілках, але яго надмагілле не захавалася.
Remove ads
Зноскі
Бібліяграфія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads