Караль Шыльдгаўз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Караль (Карл) Шыльдгаўз (Karl de Schildhaus) — беларускі архітэктар канца XVIII — пачатку XIX ст. Віленскі губернскі архітэктар у 1803—1808 гадах.

Хуткія факты Караль Шыльдгаўз, Працы і дасягненні ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з Германіі. У пачатку XIX ст. губернскі архітэктар (18031808) і выкладчык універсітэта ў Вільні.

Творчасць

Thumb
Палац Бутрымовічаў

У 17841790 гадах у Пінску на высокім левым беразе ракі Піна пабудаваў палац[1] для пінскага старосты Мацея Бутрымовіча[2].

У 1790 годзе пабудаваў для князёў Агінскіх палац у Гродне[1] на вуліцы Дзям’янаўскай (не захаваўся)[3][4]. Паводле інвентара 1803 года, палац быў «на высокім падмурку, драўляны», г. зн. першы паверх быў мураваны, а другі — драўляны[5].

Выканаў праекты перабудовы парафіяльнага касцёла (каля 1790, не здзейснены) і будаўніцтва казначэйства (1800) у Гродне[1].

Захаваўся праект жылога дома пры Новым замку ў Гродне канца XVIII — пачатка XIX стагоддзяў[6][7].

Рапнінская капліца

Thumb
Рапнінская капліца  (руск.) на ілюстрацыі М. Янушкевіча  (літ.)

У 1797 годзе стаў аўтарам ці сааўтарам мураванай капліцы ў прадмесці Вільні Закрэт (Zakret, па-літоўску Вінгіс, якая паслужыла пахавальняй жонкі першага віленскага генерал-губернатара генерал-фельдмаршала князя М. В. Рапніна  (руск.) князёўны Наталлі Аляксандраўны Рапніной (народжанай Куракінай; 17371796). У 1809 капліца была рэстаўрыравана па яго ж праекце: былі абноўленыя надпісы і барэльефы і збудаваная агароджа вышынёй у паўтара метра.

Remove ads

Зноскі

  1. Шыльдгаўз Караль // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. Беларусь, 2011. — С. 348. — 430 с. ISBN 978-985-01-0880-7.
  3. Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270.
  4. Чантурия, Ю. В. Классицистическая реконструкция городов Витебской и Могилевской губерний // Белорусское градостроительное искусство: средневековое наследие, ренессанс, барокко, классицизм в системе европейского зодчества. — Мн: Беларуская навука,, 2017. — С. 321. — 503 с. 500 экз. ISBN 978-985-08-2145-4.
  5. РДВГА  (руск.), ф. 1488, воп. 1. спр. 934, л. 6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads