Кальмары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальмары (Teuthida) — атрад дзесяціногіх малюскаў. Звычайна маюць памеры 0,25-0,5 м, але гіганцкія кальмары роду Architeuthis могуць дасягаць 20 метраў (улічваючы шчупальцы) і з'яўляюцца самымі буйнымі беспазваночнымі.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня ад 2 см да 5 м, гіганцкіх кальмараў да 18 м; маса больш за 300 кг (зрэдку да 1 т). Цела падоўжанае, верацёнападобнае. На галаве 8 рук і 2 шчупальцы. Вочы вялікія. Шкілет — вузкая рагавая пласцінка. Ёсць радула і чарнільны мяшок. Мелкаводныя кальмары здольны мяняць афарбоўку, глыбакаводныя — амаль празрыстыя ці аднатонныя. Многія кальмары маюць органы свячэння. Кальмары маюць пяць пар щупальцаў. Чацвёртая пара падоўжылася ў працэсе эвалюцыі. Размяшчэнне прысмоскаў на шчупальцы вар'іруецца. Адкладваюць яйцы.
Remove ads
Пашырэнне
Кальмары жывуць практычна ва ўсіх кліматычных паясах, уключаючы арктычны. Тыя, што насяляюць паўночныя моры маюць малы ў параўнанні з паўднёвымі суродзічамі памер і пераважна не маюць афарбоўкі.
Кормяцца рыбай і беспазваночнымі. Самі служаць кормам для кашалотаў і іншых кітападобных, рыб, птушах, ластаногіх.
Промысел

Многія віды кальмараў — аб'екты промыслу, сыравіна для фармацэўтычнай прамысловасці.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads