Калійныя солі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Калійныя солі
Remove ads

Каліевыя солі[1] (паташ[2], калійныя солі) — асадкавыя горныя пароды, складзеныя з лёгкарастваральных каліевых і каліева-магніевых мінералаў: сільвіну, карналіту, палігаліту і інш. Карысныя выкапні, пашыраныя ў асадкавай абалонцы Зямлі, залягаюць пластамі, лінзамі, купаламі, гнёздамі. Колькасць аксіду калію[en] К2О у прамысловых пакладах 12-30 %.

Thumb
Полікрышталічны паташ, побач для параўнання манета ў 1 цэнт ЗША (манета мае дыяметр 19 мм і медны колер).

Вырабляюцца ва ўсім свеце ў аб’ёмах, якія перавышаюць 71,9 мільёна тон (~45,4 мільёна тон у эквіваленце K2O[3][4]). Найбуйнейшы вытворца паташу — Канада[5]. Асноўнае прамысловае значэнне — вытворчасць калійных угнаенняў. Калій быў упершыню атрыманы ў 1807 годзе шляхам электролізу каўстычнага паташу (гідраксіду калію[en])[6].

У Беларусі паклады калійных солей сканцэнтраваны ў паўночнай частцы Прыпяцкага прагіну: Старобінскае радовішча ў Мінскай вобласці і Петрыкаўскае радовішча ў Гомельскай вобласці. Агульныя запасы калійных солей ацэньваюцца ў 6,5 млрд тон. Старобінскае радовішча распрацоўваецца вытворчым аб’яднаннем «Беларуськалій».

Remove ads

Тэрміналогія

Паташом называюцца злучэнні калію і матэрыялы з каліем у складзе, найчасцей карбанат калію[en] (K2CO3). Слова «паташ» вядомае яшчэ ў старабеларускай мове і паходзіць ад сярэдненідэрландскага[en] «potaschen», што значыць «попел з гаршку»[7][8]. Раней карбанат калію выраблялі выпарваннем замочанага дрэўнага попелу[en] ў вялікіх жалезных гаршках, адкуль і пайшла назва[9]. Каля 10 % ад вагі звычайнага дрэўнага попелу можа быць ператворана ў паташ[10][11]. Пазней слова распаўсюдзілася на прыродныя мінералы з каліем і прадукты іх перапрацоўкі[12].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads