Сільвін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сільві́н[2] — мінерал, хларыд калію, КCl.

Складаецца з кубічных крышталёў. Бясколерны або малочна-белы, з прымесямі гематыту — жоўта-чырвона-ружаватых адценняў. Цвёрдасць 2, шчыльнасць 2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае горка-салёны смак.
Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Разам з галітам, карналітам і іншымі ўтварае сільвініт — асноўную сыравіну, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні. Радовішчы ў асадкавых горных пародах. Вялікія радовішчы маюць Беларусь, Канада, Германія, Расія, ЗША.
На тэрыторыі Беларусі паклады сільвініту вядомы на Прыпяцкім прагіне. Распрацоўваецца Старобінскае радовішча ў Салігорскім раёне.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads