Каліна чорная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каліна чорная[1], Каліна суцэльналістая[2] (Viburnum lantana) — адзін з відаў каліны. Расце ў Цэнтральнай, Паўднёвай і Заходняй Еўропе, Паўночна-Заходняй Афрыцы і Паўднёва-Заходняй Азіі [3] [4] [5] . Таксама распаўсюджаны ў зялёных насаджэннях на ўсіх кантынентах як дэкаратыўны куст.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Высокі куст. Лісце буйное, шараватае, апушанае . Кветкі белыя, сабраны ў шчыткі. Цвіце ў маі. Працягласць цвіцення да 30 дзён. Плады рознай ступені спеласці: ад зялёных, ружовых, чырвоных да поўнаспелых — чорных.
Экалогія
Вельмі засухаўстойлівы, любіць вапнавыя глебы. Добра расце на асветленым месцы і ў паўцені.
Значэнне і выкарыстанне
Куст дэкаратыўны як падчас цвіцення, так і плоданашэння.
Плады ядомыя, хоць некаторыя крыніцы кажуць, што яны не ядомыя[6]. Садавіна некалькі таксічная і пры вялікіх колькасцях можа выклікаць ваніты ці дыярэю [7].
Зноскі
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 140. — 160 с. — 2 350 экз.
- Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2
- Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
- Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича. — Киев : Урожай, 1985.— с.664, ил
- Plants for a Future : Viburnum lantana
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads