Калінда Грабар-Кітаравіч

4-ы прэзідэнт Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Калінда Грабар-Кітаравіч
Remove ads

Калі́нда Гра́бар-Кіта́равіч[4] (харв.: Kolinda Grabar-Kitarović [kȏlǐndǎ gr̩abâr̩ kitǎːr̩oʋit͡ɕ]; нар. 29 красавіка 1968, Рыека, Харватыя, Югаславія) — харвацкі дыпламат. Памочнік Генеральнага сакратара НАТА па пытаннях публічнай дыпламатыі, міністр замежных спраў Харватыі (2008—2011). Прэзідэнт Харватыі (з 2015 па 2020).

Хуткія факты Калінда Грабар-Кітаравіч, 4-ы Прэзідэнт Харватыі ...

У 1995 годзе Грабар-Кітаравіч стала дырэктарам паўночнаамерыканскага дэпартамента МЗС, у 1997—2000 гадах працавала дыпламатычным саветнікам і намеснікам пасла ў пасольстве Харватыі ў Канадзе. Затым вярнулася ў МЗС як саветнік-пасланнік.

У лістападзе 2003 года Грабар-Кітаравіч абрана ў парламент Харватыі, а снежнем 2003 года заняла пасаду міністра па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі. У лютым 2005 года прыняла прысягу як міністр замежных спраў Харватыі.

Ведае харвацкую, англійскую, іспанскую і партугальскую мовы. На прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2014 года балатавалася ад асноўнай апазіцыйнай партыі краіны ХДС, выйшла ў другі тур, ушчыльную наблізіўшыся да лідара выбараў — дзеючага прэзідэнта І. Ёсіпавіча.

Remove ads

Зноскі

  1. Kolinda Grabar-Kitarović // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Kolinda Grabar-Kitarovic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads