Калінда Грабар-Кітаравіч
4-ы прэзідэнт Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калі́нда Гра́бар-Кіта́равіч[4] (харв.: Kolinda Grabar-Kitarović [kȏlǐndǎ gr̩abâr̩ kitǎːr̩oʋit͡ɕ]; нар. 29 красавіка 1968, Рыека, Харватыя, Югаславія) — харвацкі дыпламат. Памочнік Генеральнага сакратара НАТА па пытаннях публічнай дыпламатыі, міністр замежных спраў Харватыі (2008—2011). Прэзідэнт Харватыі (з 2015 па 2020).
У 1995 годзе Грабар-Кітаравіч стала дырэктарам паўночнаамерыканскага дэпартамента МЗС, у 1997—2000 гадах працавала дыпламатычным саветнікам і намеснікам пасла ў пасольстве Харватыі ў Канадзе. Затым вярнулася ў МЗС як саветнік-пасланнік.
У лістападзе 2003 года Грабар-Кітаравіч абрана ў парламент Харватыі, а снежнем 2003 года заняла пасаду міністра па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі. У лютым 2005 года прыняла прысягу як міністр замежных спраў Харватыі.
Ведае харвацкую, англійскую, іспанскую і партугальскую мовы. На прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2014 года балатавалася ад асноўнай апазіцыйнай партыі краіны ХДС, выйшла ў другі тур, ушчыльную наблізіўшыся да лідара выбараў — дзеючага прэзідэнта І. Ёсіпавіча.
Remove ads
Зноскі
- Kolinda Grabar-Kitarović // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Kolinda Grabar-Kitarovic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads