Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Бейкерсфілдзе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Бейкерсфілдзе (англ.: California State University, Bakersfield) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Бейкерсфілд у штаце Каліфорнія, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Вучэльня фактычна была створана ў 1965 годзе як дзяржаўны каледж і афіцыйна ў 1968 годзе на кампусе плошчай 152 га, стаўшы 20-й усановай у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе 39 розных праграм атрымання ступені бакалаўра, 17 праграм атрымання ступені магістра і 1 праграму аспірантуры. Адукацыйная праграма ўніверсітэта ў галіне нафтавай геалогіі з'яўляецца адзінай у ЗША, якая прапануецца дзяржаўным універсітэтам на захад ад Скалістых гор. Універсітэт афіцыйна з'яўляецца іспанамоўнай установай. Былыя выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць мясцовых, дзяржаўных і федэральных палітыкаў, у тым ліку аднаго спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.
Remove ads
Структура
- Школа мастацтваў і гуманітарных навук
- Школа бізнесу і дзяржаўнага кіравання
- Школа прыродазнаўчых навук, матэматыкі і інжынерыі
- Школа сацыяльных навук і адукацыі
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads