Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе (англ.: California State University, Los Angeles) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Вучэльня была заснавана ў 1947 годзе як Лос-Анджэлескі дзяржаўны каледж, які быў перайменаваны ў Каліфарнійскі дзяржаўны каледж у Лос-Анджэлесе ў 1964 годзе. Універсітэт атрымаў сваю цяперашнюю назву ў 1972 годзе, калі стаў часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Універсітэт прапануе 142 праграмы атрымання ступені бакалаўра, 122 праграмы магістратуры і 4 праграмы аспірантуры. Вучэльня мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы адукацыі. Універсітэцкі кампус знаходзіцца прыкладна за 8 км на паўночны ўсход ад цэнтра Лос-Анджэлеса.
Remove ads
Структура
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
 - Каледж прыродазнаўчых і грамадскіх навук
 - Каледж інжынерыі, камп'ютарных навук і тэхналогій
 - Каледж бізнесу і эканомікі
 - Каледж адукацыі
 - Каледж мастацтваў і літаратуры
 - Каледж прафесійнай і глабальнай адукацыі
 - Каледж этнічных студый
 - Ганаровы каледж
 
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
