Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе
універсітэт у ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе (англ.: University of California, Davis) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэйвіc у штаце Каліфорнія, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта самая паўночная з дзесяці ўстаноў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Яна ўпершыню была заснавана як сельскагаспадарчая вучэльня ў 1905 годзе і стала сёмай установай вышэйшай адукацыі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў 1959 годзе. Заснаваны ў асноўным як сельскагаспадарчы кампус, універсітэт за апошняе стагоддзе пашырыўся і ўключыў магістарскія і прафесійныя праграмы ў галіне медыцыны, права, ветэрынарыі, адукацыі, медсястрынства і кіравання бізнесам. Школа ветэрынарнай медыцыны ўніверсітэта — гэта буйнейшая ветэрынарная школа ў ЗША. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Выкладчыкі, выпускнікі і даследчыкі ўніверсітэта былі лаўрэатамі дзвюх Нобелеўскіх прэмій, аднаго медаля Філдса, прэзідэнцкага медаля Свабоды, трох Пулітцэраўскіх прэмій, трох стыпендый Макартура і Нацыянальнага медаля навукі ЗША.
Remove ads
Структура
- Каледж аграрных і экалагічных навук
- Каледж біялагічных навук
- Каледж інжынерыі
- Каледж літаратуры і навукі
- Школа медсястрынства
- Школа менеджменту
- Школа адукацыі
- Школа права
- Школа медыцыны
- Школа ветэрынарнай медыцыны
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads