Камета Шумейкераў — Леві 9

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камета Шумейкераў — Леві 9
Remove ads

Камета Шумейкераў — Леві 9 (D/1993 F2) — кароткаперыядычная камета, якая стала першым (і да ліпеня 2009 г адзіным) нябесным целам, падзенне якога на Юпітэр (ліпень 1994 г.) было зафіксавана астраномамі. Гэты выпадак стаў першым з назіраных сутыкненняў двух нябесных цел Сонечнай сістэмы.

Хуткія факты Адкрыццё, Першаадкрывальнік: ...
Remove ads

Адкрыццё

Камета была адкрыта 24 сакавіка 1993 года ў абсерваторыі Маўнт Паламар мужам і жонкай Юджынам і Кэралін Шумейкерамі і Дэвідам Леві. Яна ўжо ў момант адкрыцця ўяўляла сабой ланцужок фрагментаў. Разлікі паказалі, што да свайго адкрыцця, 7 ліпеня 1992 г., камета прайшла ў 15 000 км ад хмарнага покрыва Юпітэра, і прыліўныя сілы струшчылі яе на 21 асобны фрагмент, памерамі да 2 км у папярочніку, якія расцягнуліся ланцужком на 200 тыс. км.

Remove ads

Параметры перад сутыкненнем

У пачатку 1994 камета мела наступныя параметры арбіты: пэрыгелій 5,381 а. е.; эксцэнтрысітэт 0,216; нахіл арбіты да экліптыкі 6 ° 00 '; аргумент перыцэнтра 354 ° 53'; даўгата ўзыходзячага вузла 220 ° 32 '; сярэдняя анамалія 242,7 °; Сідэрычны перыяд 18,0 гадоў. Абсалютная зорная велічыня каметы 6m.

Падзенне на Юпітэр

Thumb
Паўднёвае паўшар'е Юпітэра з мноствам плямаў — сляды падзення
Thumb
Паверхня Юпітэра пасля падзення
Thumb
Ланцуг кратараў на паверхні Ганімеда (на здымку) сведчыць, што ў большасці выпадкаў непасрэдна перад падзеннем на планету альбо яе спадарожнік камета разрываецца сілай прыцягнення гэтай планеты на часткі.

Пры чарговым збліжэнні з планетай ў ліпені 1994 года ўсе фрагменты каметы ўрэзаліся ў атмасферу Юпітэра з хуткасцю 64 км/с, выклікаўшы магутныя абурэнні хмарнага покрыва (назіралася 21 сутыкненне, бо некаторыя фрагменты да падзення распаліся). Падзенне фрагментаў адбывалася з 16 па 22 ліпеня. Падзенне каметы было прадказана і назіралася як з Зямлі, так і з космасу. Кропкі падзення фрагментаў знаходзіліся ў паўднёвым паўшар'і Юпітэра, на процілеглым па адносінах да Зямлі паўшар'і, таму моманты падзення візуальна назіраліся толькі апаратам «Галілеа», які знаходзіўся на адлегласці 1,6 а.а. ад Юпітэра. Аднак абурэнні ў атмасферы Юпітэра, якія ўзніклі пасля падзення, назіраліся з Зямлі пасля павароту Юпітэра вакол сваёй восі.

Першы фрагмент A увайшоў у атмасферу Юпітэра ў 20:16 UTC 16 ліпеня. Пры гэтым узнікла ўспышка з тэмпературай 24000 К, воблака газаў паднялося на вышыню да 3000 км, у выніку яго магчыма было назіраць з Зямлі.

Найбольш буйны фрагмент G сутыкнуўся з атмасферай 18 ліпеня ў 07:34 UTC. У выніку праз некалькі гадзін у атмасферы ўзнікла цёмная пляма дыяметрам 12 000 км (амаль дыяметр Зямлі), ацэначнае энергавылучэнне складала 6.000.000 мегатон у трацілавым эквіваленце (у 750 разоў большы за ўвесь ядзерны патэнцыял, назапашаны на Зямлі).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads