Камуна Ісмаілава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камуна Ісмаілава (15 снежня 1927, Хіва — 2 лістапада 2013, Ташкент) — спявачка , актрыса і педагог, народная артыстка Узбекістана (1964).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася пад іменем Улібібі, але пры атрыманні савецкага пашпарта яго змянілі на Камуну.
Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічала ў жаночай выязной канцэртнай брыгадзе пад кіраўніцтвам Гаўхар Рахімавай. Салістка Харэзмскага музычна-драматычнага тэатра (1946), Узбекскага ансамбля песні і танца (1947), Узбекскай дзяржаўнай эстрады (1948—1951), Узбекскай дзяржаўнай філармоніі (1952—1959), Аркестра ўзбекскіх народных інструментаў і ансамбля макамаў Узбекскага тэлебачання і радыё (1959—1988). З 1985 года — удзельніца ветэранскага жаночага ансамбля імя З. Ганіевай.
Remove ads
Творчасць
У рэпертуары Ісмаілавай узбекскія народныя і сучасныя песні «Uylanma», «Yoshlik chogʻimda», «Shifokorlar» і іншыя, творы кампазітараў Ю. Раджабі , Фахрыдзіна Садыкава , К. Атаніязава , М. Мірзаева , а таксама песні розных народаў (рускіх, украінскіх, туркменскіх, казахскіх)[1].
На працягу многіх гадоў працавала на радыё ў ансамблі выканаўцаў макамаў, дзе ёю было запісана больш за 470 песень і іншых музычных твораў у суправаджэнні аркестра ўзбекскіх нацыянальных інструментаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads