Камуна Ісмаілава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Камуна Ісмаілава (15 снежня 1927, Хіва — 2 лістапада 2013, Ташкент) — спявачка , актрыса і педагог, народная артыстка Узбекістана (1964).

Хуткія факты Камуна Ісмаілава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася пад іменем Улібібі, але пры атрыманні савецкага пашпарта яго змянілі на Камуну.

Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічала ў жаночай выязной канцэртнай брыгадзе пад кіраўніцтвам Гаўхар Рахімавай. Салістка Харэзмскага музычна-драматычнага тэатра  (узб.) (1946), Узбекскага ансамбля песні і танца (1947), Узбекскай дзяржаўнай эстрады (1948—1951), Узбекскай дзяржаўнай філармоніі (1952—1959), Аркестра ўзбекскіх народных інструментаў і ансамбля макамаў Узбекскага тэлебачання і радыё (1959—1988). З 1985 года — удзельніца ветэранскага жаночага ансамбля імя З. Ганіевай.

Remove ads

Творчасць

У рэпертуары Ісмаілавай узбекскія народныя і сучасныя песні «Uylanma», «Yoshlik chogʻimda», «Shifokorlar» і іншыя, творы кампазітараў Ю. Раджабі  (руск.), Фахрыдзіна Садыкава  (узб.), К. Атаніязава  (руск.), М. Мірзаева  (узб.), а таксама песні розных народаў (рускіх, украінскіх, туркменскіх, казахскіх)[1].

На працягу многіх гадоў працавала на радыё ў ансамблі выканаўцаў макамаў, дзе ёю было запісана больш за 470 песень і іншых музычных твораў у суправаджэнні аркестра ўзбекскіх нацыянальных інструментаў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads