Бабруйскае жыццё

газета From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Бабруйскае жыццё» — бабруйская гарадская грамадска-палітычная газета, орган Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Выходзіць штотыднёва ў сераду аб’ёмам у 32 паласы. Падпісны індэкс на «Белпошце» 64100.

Хуткія факты «Бабруйскае жыцьцё», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваная 28 лістапада 1918 года. Спачатку газета насіла назву «Известия Бобруйского революционного комитета (ревкома)», а з лютага 1919 года — «Коммунист». З 1924 года выдавалася як акруговая газета, з 1932 — раённая. У 19281931 гадах газета выдавала штомесячны літаратурны дадатак «Вясна». З № 6 за 1931 год дадатак выходзіў пад назвай «Ударнік». Да 1925 года газета «Камуніст» выдавалася на беларускай мове. У 19251930 гадах адказным сакратаром-рэдактарам газеты быў Міхась Лынькоў.

У Вялікую Айчынную вайну на акупаванай тэрыторыі выдавалася газета «Бабруйскі партызан». З ліпеня 1944 года выходзіла як гарадская газета. З утварэннем Бабруйскай вобласці на базе яе з кастрычніка 1944 да студзеня 1954 года выходзіла Бабруйская абласная газета «Савецкая радзіма». У 19541956 гадах пасля скасавання Бабруйскай вобласці «Камуніст» зноў орган гаркама КПБ і гарвыканкама, з 1956 года — аб’яднаная газета.

Са студзеня 1991 года – «Бабруйскае жыццё»[1].

Remove ads

Сучаснасць

Выходзіць па-руску і па-беларуску штотыдзень у сераду. Змяшчае матэрыялы пра грамадска-палітычнае жыццё Бабруйска, афіцыйную інфармацыю, матэрыялы з гісторыі горада, праграму тэлебачання, рэкламу, мае забаўляльныя рубрыкі і г.д. Рэдакцыя месціцца на адрасе горад Бабруйск, вуліца Сацыялістычная, 103.

Галоўныя рэдактары

  • 2002—2014 — Аляксандр Канстанцінавіч Казак.
  • 2024-н. в. Мария Павловна Бересневич

Зноскі

  1. «Вместе 90 лет: от «Известий…» до «Бабруйскага жыцця». ― Бобруйск, 2008.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads