Камянюцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камяню́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Каменюкі.
Утвораны 14 красавіка 1964 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР з пералічэннем у яго склад 8 населеных пунктаў (Агароднікі, Галёнчыцы, Галоўчыцы, Ганцавічы, Гарадзішча, Любашкі, Праходы і Станьковічы) Дзмітровіцкага сельсавета і 12 населеных пунктаў (Гвоздзь I, Гвоздзь II, Глыбокі Вугал, Грані, Дуброва, Лавы, Ляцкія, Падбельскія Агароднікі, Пашуцкая Буда, Рэпішча, Саладуха і Яловы Груд) Навіцкавіцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[2]. У 1976 годзе скасаваны хутары Дубавое і Саладуха[3]. 24 верасня 1998 года ў склад сельсавета з Дзмітровіцкага сельсавета перададзена 5 населеных пунктаў (Вілы, Гарошкаўка 1, Мшанкі, Селішча Вялікае, Селішча Малое)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1346 чалавек[5], з іх 89,7 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 0,9 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 1051 чалавек[7].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads