Дзмітровіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітровіцкі сельсавет
Remove ads

Дзмітро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Дзмітровічы.

Хуткія факты Дзмітровіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навіцкавіцкага сельсавета[1]. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Пашукоўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Гулевічы, Клепачы, Навіцкавічы, Ступічава, Чарнакі, Шышова і Яменка)[2]. 17 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ражкоўскага сельсавета, вёскі Бялёва, Сарава і Старышова перададзены са складу Ратайчыцкага сельсавета[3]. 14 красавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Агародніцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Агароднікі, Галёнчыцы, Галоўчыцы, Ганцавічы, Гарадзішча, Любашкі, Праходы і Станьковічы), у склад новаўтворанага Камянюцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бародзічы, Белая, Гарошкаўка II, Елінскі Бор, Занавіны, Каменюкі, Пастухова Балота і Плянта)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 34 населеныя пункты[5]. 24 верасня 1998 года ў склад Камянюцкага сельсавета перададзены вёскі Вілы, Гарошкаўка 1, Мшанкі, Селішча Вялікае, Селішча Малое[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2034 чалавекі[7], з іх 86,7 % — беларусы, 7,4 % — украінцы, 4,4 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года — 1626 чалавек[9].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads