Камяніца (фестываль)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Камяніца — беларускі музычны фестываль. Праводзіцца з 2009 года.

Пра фэст

Першы каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец[1], потым яго функцыі ўзяў на сябе Алег Пашэк[2].

Фестываль з’яўляецца дабрачынным: усе выручаныя сродкі ідуць на патрэбы музея, у якім праходзіць фестываль.

Месца правядзення фестывалю

«Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту». (пас. Азярцо, Мінскі раён, Беларусь.) На тэрыторыі музея сабраная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў[3].

Гісторыя

2009

У 2009 годзе фестываль прайшоў 12 верасня.

2010

У 2010 годзе фестываль праходзіў 4 верасня.

2011

Трэці фестываль «Камяніца» прайшоў 3 верасня 2011. На фестываль прыехала некалькі тысяч гледачоў.

2012

Чацвёрты фолк-фэст «Камяніца» прайшоў 15 верасня 2012. На фэсце было дзве сцэны: Галоўная сцэна і Сцэна аматарскіх калектываў.

2013

Пяты фестываль «Камяніца» адбыўся 7 верасня 2013 года. Упершыню на фестывалі выступілі музыкі з чатырох краін — Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.

2014

Шосты фестываль «Камяніца» адбыўся 6 верасня 2014 года. Выступы праходзілі на двух сцэнах. У фестывалі прынялі ўдзел музыкі з пяці краін — Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Чэхіі.

2015

Сёмы фестываль «Камяніца» адбыўся 5 верасня 2015 года.[4]

  • Удзельнікі (галоўная сцэна): Альтанка, Стары Ольса, Vuraj, Dzikie Jabłka (Польшча), Ягорава Гара, ДримбаДаДзиґа (Украіна), Trad Attack! (Эстонія), Znich.
  • Вядучыя: галоўная сцэна — Ілля Маліноўскі, малая сцэна — Марына Шукюрава.

2016

Восьмы фолк-фэст «Камяніца» прайшоў 10 верасня 2016 года.[5]

2017

Дзявяты фолк-фэст «Камяніца» прайшоў 16 верасня 2017 года. З-за тэхнічных праблем музычная частка пачалася са спазненнем і ў выніку быў адменены выступ аднаго з хэдлайнераў — праекта Šuma.

  • Удзельнікі (галоўная сцэна): Theodor Bastard (Расія), Onuka (Украіна), The Doox (Украіна), Shaman Jungle, Варган, Нагуаль.
  • Вядучы: Алег Хаменка
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads