Палац (гурт)
гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пала́ц» — беларускі музычны гурт з Мінска, заснаваны ў 1992 годзе. У лістападзе 2000 года гурт браў удзел у першым беларускім свяце фолка «Таўкачыкі» ў Мінску[2]. Гісторыя Палаца пачалася ў 1987 годзе, калі пазнаёміліся Алег Хаменка і Юрый Выдронак. Яны вучыліся ў Мінскім інстытуце культуры (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў). У 1988 годзе да гурту далучыўся сябар Юрыя Дзмітрый Карабач. Яшчэ праз год да гурту далучыўся Юрась Белякоў. Назву «Палац» прапанаваў Алег Хаменка ў 1992-м годзе. У рэпертуар увайшлі беларускія песні, апрацаваныя ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі і актыўным выкарыстаннем сэмплаў.
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Зборнікі
Удзел у зборніках
- «Вольныя танцы: слухай сваё» (1999)
- «Вольныя танцы: альтэрнатыва by» (2001)
- «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя» (2003)
- «Прэм'ер Тузін 2005» (2005)
- «Песьні свабоды» (2006)
- «Дыхаць!» (2006)
- «Прэм’ер Тузін 2006» (2006)
Удзел у фільмах
- «Анастасія Слуцкая» (2003)
Удзельнікі
- Алег Хаменка: спеў, гітара, аранжыроўка
- Дзмітрый Карабач: спеў, акардыён, ліра
- Юрась Белякоў: труба, жалейка, спеў
- Андрэй Цераховіч: ударная ўстаноўка
- Сяржук Трухановіч: гітара
- Дзмітрый Жыгараў: бас-гітара
- Андрэй «Рэй» Хвісевіч: клавішныя, дуда
- Усевалад Гроднікаў: гукарэжысёр
Зноскі
- «ПАЛАЦ» - Кто есть кто в Республике Беларусь : Who is who in Belarus Архівавана 8 снежня 2012. (руск.)
- Алег Улевіч. Трыумф беларускага фольку(недаступная спасылка). Грамадства. TUT.BY (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 9 верасня 2012.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads