Каміль Лотак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Камі́ль Ло́так (чэшск.: Kamil Lhoták; 25 ліпеня 1912, ПрагаЧэхаславакія — 22 кастрычніка 1990, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі мастак, кніжны ілюстратар і графік.

Хуткія факты Каміль Лотак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1923 годзе Каміль Лотак паступае гімназію імя Алаіса Ірасека ў Празе, пасля заканчэння якой, нягледзячы на жаданне працягнуць навучанне ў Акадэміі мастацтваў, па патрабаванні дзеда па бацьку ідзе на юрыдычны факультэт. Тым не менш, малады студэнт працягвае займацца маляваннем; вялікае значэнне на фармаванне Лотака як мастака аказала творчасць такіх майстроў, як Ханс Арп, Альберта Джакамеці, Макс Эрнст, Паўль Клее, Іозеф Шыма і іншых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва.

У 1938 годзе Каміль спалучаецца шлюбам з дзяўчынай-яўрэйкай Герце Гутавай, і на наступны год арганізуецца першая персанальная выстаўка Каміля Лотака ў галерэі «Бофор». У 1940 годзе Лотак становіцца членам таварыства «Гутарка мастакоў». У гады вайны мастак стварае сотні работ, ён — адзін з заснавальнікаў «Групы 42», першая выстаўка якой адбылася ў 1943 годзе.

У 1954 годзе мастак пачынае працаваць разам з пісьменнікам Адольфам Бранальдам. Сумесна яны ствараюць кнігу-альбом «Dědeček automobil» (Дзядуля-аўтамабіль). Ілюстрацыі ў ёй былі Каміля Лотака. На наступны год яны працуюць над выпускам фільма па гэтай кнізе. У 1960-я гады Лотак ажаніўся з мадэллю Ганнай Эндрштовай. 1960—1970-я гады былі часам актыўнай мастацкай творчасці Лотака. Ён стварае карціны і ілюструе кнігі, удзельнічае ў розных выставах. У гэты перыяд у працах яго адчуваецца ўплыў мадэрнізму і оп-арту, у асаблівасці Роя Ліхтэнштэйна.

Каміль Лотак працягваў пісаць карціны аж да глыбокай старасці. Яго апошняе палатно, «Meteor padá do moře» (Метэор, які падае ў мора) датуецца 1990-м, годам смерці майстра.

Remove ads

Выбраныя выставы

  • 1967 — Дом чэхаславацкай культуры, Берлін
  • 1969 — Галерэя Малерштрасэ, Вена
  • 1977 — Галерэя Кніга, Прага
  • 1980 — Дом мастака, Злін
  • 1986 — Гарадская галерэя Прагі, Прага
  • 1987 — Ратуша Старога горада, Прага.

Галерэя

Зноскі

  1. Archiv hl. m. Prahy, Matrika oddaných fary Vršovice, sign. VRŠ O13b, s. 196 — Т. VRŠ O13b. — С. 196.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105319160'></a>
  2. Archiv hl. m. Prahy, Matrika narozených fary Bubeneč, sign. BBČ N33, s. 34 — Т. BBČ N33. — С. 34.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105319160'></a>
  3. Studenti pražských univerzit 1882–1945
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q102399391'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads