Паўль Клее
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўль Клее[9] (18 снежня 1879, Мюнхенбухзее, пад Бернам — 29 чэрвеня 1940, Лакарна) — нямецкі і швейцарскі мастак, графік, тэарэтык мастацтва, адна з найбуйнейшых фігур еўрапейскага авангарда. Пражыў больш за палову жыцця ў Швейцарыі.
У сваім раннім перыядзе творчасці — экспрэсіяніст, выпрабаваў значны ўплыў канструктывізму, кубізму, прымітывізму і сюррэалізму.
Клее працаваў у цесным кантакце з «Сінім вершнікам», яго графічныя работы экспанаваліся на другой выстаўцы «Чорнае-белае» (па-нямецку: «Die zweite Ausstellung der Redaktion Der Blaue Reiter Schwarz-Weiß»), арганізаванай аб’яднаннем у 1912 годзе. Да 1914 года Клее працаваў у асноўным у галіне графікі.
Пасля падарожжа па Тунісе, якое мастак здзейсніў разам з Аўгустам Маке і Луі Муалье, у яго творчасці адбыўся паварот да жывапісу.
Як і яго сябар, Васіль Кандзінскі, Клее з 1921 года выкладаў у Веймары, а затым, пасля пераезду школы, і ў Дэсау. З 1931 года ён быў прафесарам Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыянал-сацыялістаў ён быў вызвалены ад займанай пасады і вярнуўся ў Берн, дзе правёў апошнія гады. Нягледзячы на цяжкую прагрэсавальную хваробу (склерадэрмія), у гэты перыяд Клее шмат і плённа працаваў. Аўтар тэарэтычных твораў «Schöpferische Konfession» (1920) і «Педагагічныя эскізы» (па-нямецку: Pädagogisches Skizzenbuch, 1925).
Грамадзянін Германіі, Клее нарадзіўся, правёў значную частку жыцця і памёр у Швейцарыі.
Remove ads
Галерэя
- Der Goldfisch (Залатыя рыбкі), 1925
- Was fehlt ihm? (Чаго яму не хапае?), 1930
- Revolution des Viadukts (Рэвалюцыя віядука), 1937
- Ручная марыянетка без назвы (аўтапартрэт), 1922
Зноскі
- Paul Klee
- Paul Klee — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Клее Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Клее Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- RKDartists
- bauhaus.community Праверана 7 лютага 2025.
- Напісанне імя і прозвішча Паўль Клее у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.328.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads